Амбасада ЗША запрашае да ўдзелу ў стажыроўках “Летнія інстытуты па амерыканістыцы” на 2017 год.
Перыяд – червень – ліпень 2017 года. Лакацыя – розныя каледжы і ўніверсітэты ЗША.
Тэматыка стажыровак:
- Амерыканская палітыка і палітычная думка;
- Сучасная амерыканская літаратура;
- Журналістыка і медыі;
- Рэлігійны плюралізм у ЗША;
- Культура і грамадства ЗША;
- Замежная палітыка ЗША.
Летнія інстытуты – гэта 6-тыднёвыя акадэмічныя праграмы для мультынацыянальных груп, якія жывуць па-за межамі ЗША. Яны будуць адбывацца ва ўніверсітэцкім гарадках па ўсім ЗША і факусавацца на вызначаных тэмах у амерыканскіх даследваннях. 18-30 адукатараў будзе ўдзельнічаць у кожным Інстытуце.
Мэта Інстытутаў – палепшыць і узмацніць якасць выкладання тэм пра ЗША ў акадэмічных установах па-за межамі краіны. Кожная праграма ўключае два кампаненты:
- інтэнсіўны 4-тыднёвы акадэмічны семінар;
- навучальны тур цягам 2 тыдняў, распрацаваны для таго, каб падмацаваць змест семінара.
Летнія інстытуты па амерыканістыцы – вельмі канкурэнтная праграма, таму амбасада зможа намінаваць толькі аднаго кандыдата для кожнага інстытута.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- высокая матывацыя;
- грунтоўны досвед працы ў адной з навучальных устаноў;
- магчымасць імплементаваць веды ў выкладанне курсу, па змесце датычнага ЗША, альбо распрацаваць новы курс;
- добрае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай.
Падрабязнае апісанне Інстытутаў можна знайсці тут.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на пражыванне, харчаванне, пералёт, страхаванне, атрыманне візы пакрываюцца арганізатарамі.
Як падацца
Для падачы дакументаў неабходна спампаваць, запоўніць аплікацыйную форму і даслаць яе на е-адрас belarusprogram@state.gov.
Дэдлайн – 26 снежня 2016 года.
З усімі пытаннямі можна звяртацца на адрас belarusprogram@state.gov.