Летняя школа па палітычных партыях і дэмакратыі ад АБСЕ (Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе) пройдзе ў Польшчы 19-25 жніўня 2019.
Для каго: даследвальнікі, практыкі, грамадскія лідары са сферы палітычных партый, выбараў, дэмакратыі і блізкіх накірункаў.
Асноўныя мэты школы:
- заюяспечыць навучанне і абмеркаванне шырокага кола аналітычных перспектыў у вывучэнні палітычных партый, сістэм партый, выбараў і дэмакратыі;
- стварыць мульціназыянальны форум для маладых навукоўцаў і практыкаў для крытычнага абмеркавання іх даследвальніцкіх праектаў;
- падрыхтаваць даследвальнікаў да патрабаванняў і крытэраў міжнародных акадэмічных выданняў, заахвоціць іх публікаваць свае працы ў акадэмічных часопісах;
- дапамагчы практыкам зразумець галоўныя акадэмічныя вынаходжанні адносна палітычных партый і прасоўвання дэмакратыі;
- стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне партый, партыйных сістэм, выбараў і дэмакратыі і заахвоціць даследвальнікаў і практыкаў браць удзел у такім узаемадзеянні.
Фінансавыя ўмовы: выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. Удзельнікі і ўдзельніцы самастойна аплачваюць дарожныя выдаткі (у невялікай колькасці ўдзельнічаючых таксама ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю гэтых выдаткаў на конкурснай падставе).
Дэдлайн: 31 траўня
Калі: 19-25 жніўня 2019
Дзе: Варшава, Польшча
Падрабязнасці і падача заяўкі тут.