The International Institute Applied Systems Analysis запрашае даследчыкаў з усяго свету на летнюю праграму.
Інстытут даследуе глабальныя праблемы, якiя цi надта маштабныя, цi вельмi складаныя для адной краiны цi адной акадэмiчнай установы. З 1977 года 3-месяцовая праграма iнстытута прапаноўвае таленавiтым маладым вучоным, чые навуковыя iнтарэсы супадаюць з бягучымi даследваннямi IIASA, магчымасць паглыбіцца ў міжнародную навуковую супольнасць.
Да ўдзелу запрашаюць маладых вучоных з вопытам даследванняў, прыкладна роўным predoctoral-узроўню (па-нашаму, аспірантуры).
З чэрвеня па жнiвень 2016 года запрошаныя ўдельнiкi будуць працаваць пад кiраўнiцтвам навуковага кола IIASA па адмысловай даследчай праграме. Лакацыя – Лаксенбург (Аўстрыя).
Асноўныя напрамкi даследванняў:
- аналiз прыкладных сiстэм;
- энергiя;
- эвалюцыя i экалогiя;
- мэнэджмент экасiстэм;
- змяншэнне забруджвання паветра i парнiковага эффекту;
- глабальнае насельнiцтва i iнш.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- вопыт даследчай працы, прыкладна роўны predoctoral-узроўню;
- прапанова даследчага праекту, якi суадносiцца з праграмай iнстытута па любому з напрамкаў;
- здольнасць працаваць незалежна, а таксама супрацоўнiчаць з iншымi вучонымi;
- выдатная ангельская мова, здольнасць наладзіць стасункi з навуковым асяроддзем;
- магчымасць удзельнiчаць у праграме увесь тэрмін.
Як падацца
Заяўка падаецца анлайн наступнымi крокамi:
- уваход у сiстэму i рэгiстрацыя (iмя, e-mail-адрас, сакрэтнае пытанне);
- запаўненне аплiкацыйнай формы (у тым лiку даследчыя iнтарэсы, CV, матывацыя, iмёны двух рэферантаў);
- перасылка формы-заяўкi.
Дэдлайн – 11 студзеня 2016 г.
Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.