Студэнты-бакалаўры, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Біялогія”, запрашаюцца падаваць заяўкі на ўдзел ў летняй школе.
Працягласць: 30 чэрвеня – 31 жніўня 2017. Месца: Відзень, Аўстрыя.
Праграма школы складаецца з наступных кампанентаў:
- Даследчы праект. За кожным удзельнікам будзе замацаваны чалец факультэта. Можна абіраць даследчы праект з вялікай колькасці тэм: малекулярная біялогія, неўралогія, імуналогія, біяінфарматыка, РНК, біялогія ствалавых клетак і біяхімія. Малады навуковец будзе праводзіць эксперыменты, аналізаваць дадзеныя, генерыраваць ідэі і абмяркоўваць іх вынікі разам са сваім куратарам.
- Серыя лекцый. Летняя школа ў Венскім бяцэнтры складаецца таксама і з серыі лекцый прафесарска-выкладчыцкага складу. Тэматыка: апошнія адкрыцці і ўжо ўкаранёныя метады ў адпаведнай вобласці – малыя рэгуляторныя РНК, клеткавае дзялення і іншае.
- Навуковы сімпозіум. Летняя школа завяршаецца навуковым сімпозіумам. Кожны навуковец прадставіць свой праект студэнтам і выкладчыкам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца студэнтам бакалаўрыяту (мінімум 2 гады ва ўніверсітэце да 30 чэрвеня) ці магістрантам (мінімум 1 год);
- даследчы вопыт;
- выдатныя акадэмічныя поспехі;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Кожны ўдзельнік атрымае стыпендыю памерам 1400 еўра. Таксама арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, медыцынскую страхоўку, праязны білет па Вене, пералёт у дзве стараны і ўдзел у разнастайных мерапрыемствах.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студеня 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.