Венскі біяцэнтр запрашае студэнтаў бакалаўрыята і магістратуры на летнюю школу па біялогіі.
Калі: 29 чэрвеня – 31 жніўня 2018 года.
Дзе: Вена, Аўстрыя.
Праграма складаецца з 3 кампанентаў:
- даследчы праект (малекулярная біялогія, нейранавука, імуналогія, біяінфарматыка, ДНК-біялогія, ствалавыя клеткі, біяхімія);
- серыя лекцый;
- навуковы сімпозіум.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум 2 гады вучобы ва ўніверсітэце (для бакалаўраў) альбо 1 год (для магістраў);
- вопыт даследаванняў;
- выдатныя акадэмічныя поспехі;
- добрае валоданне ангельскай.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у школе бясплатны. Студэнтам забяспечваюць жыллё і медыцынскую страхоўку, пакрываюць выдаткі на білет да Вене і назад, даюць бясплатны праезд на транспарце ў Вене, а таксама выплачваюць стыпендыю ў памеры 1400 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.