Выдатныя студэнты-бакалаўры атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у летняй школе па даследваннях у галіне матэматыкі, фізікі, хіміі і прыродазнаўчых навук.
Перыяд: 11 чэрвеня – 3 жніўня 2017. Месца: Ізраіль.
Гэта праграма па ўзбагачэнні ведаў распрацавана для студэнтаў з усяго свету, якія спецыялізуюцца ў галіне прыродазнаўчых навук. Яна дае магчымасць стаць часткай даследчай групы ў Інстытуце Вейцмана і “выпрабаваць” сапраўдную навуку. Удельнікі будуць займацца лабараторнымі альбо тэарэтычнымі даследчымі праектамі пад кіраўніцтвам дасведчанага навукоўца.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучанне па праграме бакалаўрыяту ў галіне фізічных, хімічных навук, навук аб жыцці, матэматыкі альбо інфарматыкі;
- высокі сярэдні бал у класах, звязаных з асноўнай тэмай навучання;
- свабоднае валоданне ангельскай мовай (працоўная);
- папярэдні досвед з’яўляецца перавагай, але не лічыцца абавязковым патрабаваннем.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- мінімум 8 гадзін навуковай працы штотыдзень (акрамя выходных – пятніца і субота);
- удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы, у тым ліку ў міні-сімпозіуме, лекцыях і семінарах па бяспецы.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- копія тытульнага ліста пашпарта;
- рэзюмэ (з пералікам публікацый, калі яны ёсць);
- фатаграфіі пашпартнага памеру (на першай старонцы рэзюмэ);
- транскрыпт адзнак (з перакладам на ангельскую);
- мытывацыйны ліст (максімум адна старонка);
- рэкамендацыйны(я) ліст(ы).
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі будуць атрымоўваць стыпендыю памерам NIS 500 штотыдзень. Таксама на перыяд праграмы студэнтам забяспечваецца жыллё. Выдаткі на транспарт, меддыцынскую страхоўку і харчаванне ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 снежня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.