Мічыганскі ўніверсітэт, у супрацоўніцтве з ўніверсітэтам Беластока, запрашае далучычыцца да летняй школы па праве.
Час: 29 мая — 24 ліпеня 2016 года. Месца: Беластоцкі ўніверсітэт, факультэт права
Праграма акрэдытавана амерыканскай асацыяцыяй адвакатаў і аддзелам прававой адукацыі ЗША.
У праграме:
- ўдзельнікі з ЗША, Беларусі і Польшчы;
- курсы ад прафесараў коледжа права Мічыганскага ўніверсітэта;
- курсы: канстытуцыйнае права Еўрапейскага Звяза, юрыспрудэнцыя і права, палітычная сістэма і правы чалавека ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, права на вольнасць выражэння, міжнароднае альтэрнатыўнае вырашэнне спораў;
- неабходныя матэрыялы і экзамен напрыканцы кожнага курса.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- студенты факультэта права.
Фінансавыя ўмовы:
Кошт удзелу — 600 злотых.
Удзельнікі курса атрымаюць сертыфікаты коледжа права Мічыганскага ўніверсітэта і сертыфікаты Беластоцкага ўніверсітэта аб удзеле ў курсах і экзаменах.
Ахвотным трэба звязацца з каардынатаркай школы, доктарам Эвелінай Грушэўскай, па e-mail summerschooluwb@gmail.com
Дэдлайн падачы заяўкі — 30 красавіка 2016 года!