Грамадскае аб’яднанне “New Faces” i ОДБ Брюссель запрашаюць на другую летнюю школу для падлеткаў па сацыяльным прадпрымальніцтве “SEI Youth: Мой первый бизнес”.
Калі: 7 ліпеня – 6 жніўня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Падчас першай летняй школы ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі сацыяльнага прадпрымальніцтва і даведаюцца, як з яго дапамогай вырашаць мясцовыя сацыяльныя, культурныя і экалагічныя праблемы. Пад кіраўніцтвам беларускіх і замежных трэнераў, ментараў і экспертаў удзельнікі і ўдзельнікі пройдуць працэс стварэння мадэлі сацыяльнага бізнэсу ад аналізу сацыяльных/экалагічных праблем, пошуку ідэй да распрацоўкі прататыпу сацыяльнага прадпрыемства і яго прэзентацыі вядучым прадпрымальнікам і экспертам Беларусі.
Летняя школа будзе складацца з трох афлайн-трэнінгаў і працы над заданнямі паміж імі:
- 7-9 ліпеня – першы трэнінг;
- 22-23 ліпеня – другі трэнінг;
- 5-6 жніўня – трэці трэнінг.
У межах школы ўсе ўдзельнікі (33 чалавекі) раздзеляцца на камнады ад 3 да 5 чалавек у залежнасці ад ідэй, якія яны жадаюць развіць. Навучанне будзе адбывацца пасродкам розных гульняз, практыкаванняў, дыскусій, прыктычных кейсаў, інавацыйных прэзентацый, што дапаможа замацаваць атрыманыя веды.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 15-18 гадоў;
- мець ідэю для сацыяльнага бізнэсу альбо мець жаданне да развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у трэнінгаў бясплатны. Праезд да месца правядзення трэнінгаў, пражыванне, харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку. Пасля кандыдатаў з шорт-ліста запросяць на скайп-інтэрв’ю.
Дэдлайн – 6 чэрвеня 2017 года.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас sei@odb-office.eu (пазнака “Мой першы бізнэс”).