Летняя школа “After Violence: The (Im-)Possibility of Understanding and Remembering” шукае зацікаўленых удзельнікаў.
Калі: 10-17 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Дніпро, Украіна.
Акадэмія будзе прысвечана даследаванню гістарычнай памяці аб фізічным і сімвалічным гвалце ва Ўсходняй Еўропе ў 20-21 стагоддзях.
Мэта школы – абмеркаваць, прагаварыць у дыскусіі наступныя тэмы:
- досведы і сведчанні траўматычных падзей;
- жыццё з успамінамі пра траўматычнае мінулае;
- ушанаванне, практыкі забывання і/ці прабачэння ды практыкі, якія стаяць за імі.
Да ўдзелу запрашаюцца PhD- даследчыкі, якія жадаюць прэзентаваць свае праекты, што датычацца тэмы школы.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць сваё CV (максімальна – 3 старонкі), 3-5 старонак плану праекту, над якім даследчык/-ца зарае працуе, прыклад акадэмічнага пісьма (на любой мове), імёны двух прадстаўнікоў універсітэта, якія могуць даць незалежныя рэкамендацыі.
Заяўку на ангельскай мове неабходна аформіць у адзін pdf-файл і даслаць на е-адрас toprisma@trafo-berlin.de. У тэме ліста неабходна пазначыць тэму летняй школы “After Violence”.
Дэдлайн – 14 студзеня 2019 года.
Больш падрабязнасцей ёсць тут.