Партнёры “Грамадзянскага Форуму” з International Federation of Liberal Youth запрашаюць беларускую моладзь прыняць удзел у летняй школе “Liberal Democracy under Pressure”, якая пройдзе ў г. Мошчун (Кіеўская вобласць, Украіна).
Школа будзе прысвечаная такім пытанням, як:
- каштоўнасці адкрытага грамадства і ліберальнай дэмакратыі, якая ляжыць у яго аснове;
- супрацьдзеянне папулізму, шавінізм і леваму экстрэмізму;
- праблема інтэрнэт-прапаганды і hate speech ў палітычным дыскурсе;
- выкарыстанне азначаных пытанняў у палітычных праграмах.
Інтэрактыўныя метады навучання і высокапрафесійныя трэнеры дапамогуць вам максімальна глыбока і з цікавасцю вывучыць гэтыя палітычныя пытанні і адкрыць для сябе ліберальную ідэалогію!
Умовы ўдзелу:
- вам да 35 гадоў (без выключэння)!
- вы цікавіцеся тэмай палітыкі, маеце досвед моладзевага актывізму
- веданне англійскай мовы плюс, але НЕ з’яўляецца абавязковым
- арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне, праезд удзельнікаў*ц да месца правядзення мерапрыемства за вылікам 20 еўра з транспартных выдаткаў
- вы плануеце ўдзельнічаць на працягу ўсяго семінара
Калі: 28 жніўня – 1 верасня 2019
Дзе: Украіна, Кіеўская вобласць
Дэдлайн: 4 жніўня
Падаць заяўку можна па спаслцы.