Летняя школа пра ліберальную дэмакратыю

Партнёры “Грамадзянскага Форуму” з International Federation of Liberal Youth запрашаюць беларускую моладзь прыняць удзел у летняй школе “Liberal Democracy under Pressure”, якая пройдзе ў г. Мошчун (Кіеўская вобласць, Украіна).

Школа будзе прысвечаная такім пытанням, як:

  • каштоўнасці адкрытага грамадства і ліберальнай дэмакратыі, якая ляжыць у яго аснове;
  • супрацьдзеянне папулізму, шавінізм і леваму экстрэмізму;
  • праблема інтэрнэт-прапаганды і hate speech ў палітычным дыскурсе;
  • выкарыстанне азначаных пытанняў у палітычных праграмах.

Інтэрактыўныя метады навучання і высокапрафесійныя трэнеры дапамогуць вам максімальна глыбока і з цікавасцю вывучыць гэтыя палітычныя пытанні і адкрыць для сябе ліберальную ідэалогію!

Умовы ўдзелу:

  • вам да 35 гадоў (без выключэння)!
  • вы цікавіцеся тэмай палітыкі, маеце досвед моладзевага актывізму
  • веданне англійскай мовы плюс, але НЕ з’яўляецца абавязковым
  • арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне, праезд удзельнікаў*ц да месца правядзення мерапрыемства за вылікам 20 еўра з транспартных выдаткаў
  • вы плануеце ўдзельнічаць на працягу ўсяго семінара

Калі: 28 жніўня – 1 верасня 2019

Дзе: Украіна, Кіеўская вобласць

Дэдлайн: 4 жніўня

Падаць заяўку можна па спаслцы.