Распачынаецца набор на Ўсходнюю летнюю школу ў Варшаве.
Калі: 28 чэрвеня – 28 ліпеня 2018 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Праграма школы будзе цікавай для навукоўцаў з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Балканскіх краінаў, Расіі, Сярэдняй Азіі, чыёй мэтай з’яўляецца вывучэнне стану навукі і знаёмства з новымі крыніцамі і выбітнымі навукоўцамі.
Праграма дапаможа ўдзельнікам падрыхтавацца да будучых даследаванняў у Польшчы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – да 35 гадоў;
- валоданне ангельскай і польскай мовай на ўпэўненым уроўні;
- спецыялізацыя ў гісторыі Ўсходняй Еўропы;
Неабходныя дакументы:
- анкета;
- СV;
- спіс навуковых публікацый;
- копія дыплому аб вышэйшай адукацыі;
- дзве рекамендаціі.
Фінансавыя ўмовы
Кандыдатам могуць часткова пакрыць кошты на навучанне і пражыванне.
Дэдлайн – 20 траўня.