Варшаўская Еўрапейска-Атлантычная летняя Акадэмія WEASA праводзіць набор на 10-дзённую праграму. Удзельнікаў чакаюць лекцыі і воркшопы па лічбавай бяспецы, штучнаму інтэлекту, рэгуляванню big tech.
Школа праводзіцца штогод у ліпені ў кампусе Каледжа Еўропы ў Натоліне (Варшава). Азнаёміцца з публікацыямі па выніках папярэдніх летнікаў можна па спасылцы. Прыклад раскладу школы мінулага году тут.
У сёлетняй праграме WEASA 2020 :
- Трансатлантычны разрыў: як ЕЗ і ЗША падыходзяць да рэгулявання big tech – і як гэта ўплывае на барацьбу з дэзінфармацыяй у краінах Усходняга партнёрства і Заходніх Балканаў;
- Выбарчая бяспека: як ЗША, ЕЗ, іншыя краіны забяспечваюць бяспеку і неўмяшальніцтва падчас правядзення выбараў;
- Анлайн радыкалізацыя і алгарытмы: як алгарытмы могуць служыць сродкам распаўсюду дэзінфармацыі праз недахопы ў big tech платформах;
- Як выкарыстоўваць адкрытыя дадзеныя для расследаванняў;
- Расследчая журналістыка;
- Воркшоп па soft skills.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства краіны Усходняга партнёрства або Заходніх Балканаў;
- пажаданы працоўны досвед – пяць гадоў;
- сфера дзейнасці: публічная адміністраванне, акадэмія, НДА, медыя, і інш.
Праграма школы будзе адапатаваная для шырокай аўдыторыі, паглыбленае веданне тэмаў школы не патрабуецца.
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі.
Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка.