The Center for Genomic Regulation (CRG) у Барселоне запрашае студэнтаў і магістрантаў на Летнюю стажыроўку па біялогіі.
Працягласць: 8 тыдняў на перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2017.
Дзе: Барселона.
Колькасць месц: максімум 8 – 6 для студэнтаў і 2 для магістрантаў.
Удзельнікі стажыроўкі будуць працаваць 40 гадзін штотыдзень. Праграма складаецца з воркшопаў, лабараторных даследаванняў, працы над асабістым праектам. Працоўная мова – ангельская.
Падача заяўкі ажыццяўляецца анлайн на ангельскай мове. Да формы трэба будзе далучыць наступныя дакументы:
- найбольш актуальны акадэмічны транскрыпт (з назвай курсаў і адзнакамі);
- апісанне той навуковай сферы, у якой вы зацікаўлены і якую жадаеце прасунуць з дапамогай Летняй стажыроўкі;
- кантакт мінімум аднаго рэкамендавальніка.
Таксама трэба будзе абраць лабараторыю, у якой будзе праходзіць стажырўка. Больш інфармацыі па кіраўніках лабараторый тут.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 600€ штомесяц. Таксама арганізатары пакрываюць выдаткі на зваротны білет з Барселоны і медыцынскую страхоўку і даюць талоны на харчаванне на 8-тыднёвы перыяд.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 траўня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.