Летняя Вышаградская школа ў Кракаве

Летняя школа Visegard запрашае ўдзельнікаў з Беларусі.

Калі: 1-14 ліпеня 2018 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.

Праграма школы складаецца ў лекцый, дэбатаў, семінараў, трэнінгаў на сучасныя палітычныя, культурныя і сацыяльныя пытанні ў рэгіянальнай, глабальнай і еўрапейскай перспектыве.

Сёлета школа робіць акцэнт на акадэмічнай, культурнай і бізнэс-дыпламатыі. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах над акадэмічнымі, культурнымі і бізнэс-праектамі, якія будуць прэзентаваныя напрыканцы школы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам, нядаўнім выпускніком. даследчыкам, маладым прафесіяналам;
  • быць грамадзянінам Беларусі.

Напрыканцы школы ўдзельнікі атрымаюць дыпломы.

Падаць заяўку можна па спасылцы, таксама трэба далучыць рэкамендацыйны ліст і CV.

З пытаннямі адносна ўдзелу ў школе можна звяртацца на е-адрас summerschool@villa.org.pl.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць матэрыяламі, пражываннем і харчаваннем. Удзельнікі мусяць аплаціць транспартныя выдаткі, страхоўку і рэгістрацыйны ўнёсак – 125 еўра.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2018 года.