Ernst & Young Azerbaijan запрашае студэнтаў прыняць удзел у летняй школе па розных накірунках права.
Калі: 4 – 29 ліпеня 2016, кожныя сераду і чацвер, 14:00 – 18:00.
Дзе: офіс EY у Баку, Азербайджан.
Кожныя сераду і чацвер спецыялісты юрыдычнага дэпартамента EY будуць збіраць будучых прафесіяналаў і дзяліцца з імі сваімі ведамі.
Фокус праграмы:
- карпаратыўнае права;
- знешнеэканамічная дзейнасць;
- банкі і фінансы, каштоўныя паперы;
- энергетыка;
- працоўнае права.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- трэцці ці чацвёрты курс навучання / магістры / выпускнікі факультэтаў права;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Навучанне ў Школе бясплатнае.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 чэрвеня 2016. Другі этап – тэст.
Бльш падрабязнасцей па спасылцы.