Каманда распрацоўшчыкаў Лічбавай майстэрні стварыла адкрытае рашэнне – модуль для працы з прыёмам і кантролем ахвяраванняў на сайце арганізацый.
Модуль Doika – опэнсорснае і бясплатнае рашэнне, якое могуць выкарыстоўваць усе ахвочыя арганізацыі і паставіць самайстойна сабе на сайт.
Для большай папулярызацыі магчымасці і ўстойлівасці на пачатку распрацоўшчыкі гатовыя суправаджаць пяць першых арганізацый бясплатна, якія плануюць і гатовы пачаць выкарыстанне модуля ўжо ў канцы лета.
Астатнім арганізацыям таксама будуць прадастаўленыя кансультацыі па меры наступлення чаргі, у залежнасці ад магчымасцяў.
Для таго, каб распрацоўшчыкі разумелі ступень гатоўнасці арганізацый да пачатку сбора сродкаў, неабходна запоўніць анкету і пакінуць кантакты, каб праца пачалася найбольш хутка.
Збор анкет ажыццяўляецца да 15 ліпеня.