Ахова птушак Бацькащўшчыны запрашае на пазіцыю менеджара “Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы”.
З 2013 года ў Беларусі рэалізуецца сумесная праграма па Белавежскай пушчы ў рамках падпісанага Мемарандума аб узаемаразуменні паміж АПБ, нацпаркам і Франкфурцкім заалагічным таварыствам. Праект закліканы садзейнічаць умацаванню запаведнасьці Белавескай пушчы, аднаўленню натуральных працэсаў у яе экасістэмах, прасоўванні Белавежскай пушчы, як мадэльнай тэрыторыі на міжнародным узроўні.
Патрабаванні да кандыдатаў_к:
- паспяховы досвед кіравання праектамі замежнай бязвыплатнай або міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
- свабодная пісьмовая і вусная англійская мова;
- вышэйшая адукацыя;
- гатоўнасць да камандзіровак у Белавежскую пушчу, у тым ліку на некалькі дзён;
- досвед працы ў некамерцыйных арганізацыях вітаецца.
Умовы: праца на 0,75 стаўкі ў Мінску, заробак ад 1200 бел.руб, кантракт з 2 верасня 2019 года.
Як падацца? Неабходна даслаць рэзюмэ да 23 жніўня на адрас info@ptushki.org з пазнакай “Вакансія: Менеджар для Белавежскай пушчы”. Разам з рэзюмэ трэба даслаць матывацыйны ліст і кантакты дзвюх асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.
Даведацца падрабязнасці пра вакансію можна тут.