Універсітэт Тарту распачаў прыём заявак на магістарскую праграму “European Union – Russia Studies” (2020-2021). Удзельнікі праграмы змогуць стаць экспертам па ЕС, Расіі і Усходняй Еўропе разам з адным з вядомейшых універсітэтаў Паўночных і Балтыйскіх краін.
Патрабаванні да абітурыентаў:
- ступень бакалаўра або эквівалентную кваліфікацыю;
- веданне англійскай мовы, падцверджанае тэстам.
Заяўкі ацэньваюцца на аснове адзнакі матывацыйнага ліста (50%), сярэдні бал адзнак папярэдняй вучобы (50%).
Фінансавыя ўмовы:
Плата за навучанне – 3400 еўра ў год. Усяго даступна 15 навучальных месцаў. 8 лепшых кандыдатаў атрымаюць стыпендыі на навучанне. Падаваць заяву на стыпендыю не трэба – стыпендыяты будуць вызначаны аўтаматычна. Рэгістрацыйны ўнёсак для ўсіх кандыдатаў – 50 еўра.
Як падацца:
Падаць заяўку можна на старонцы праграмы. Заяўка ўключае:
- матывацыйны ліст;
- афіцыйную копію дыплома бакалаўра або яго эквівалента і дадатку да дыплома на мове арыгіналу (з адзнакамі);
- афіцыйны завераны пераклад дыплома і дадатку да дыплома на ангельскую мову;
- падцверджанне валодання англійскай мовы;
- копію старонкі пашпарта з персанальнымі дадзенымі заяўніка;
- пацверджанне аплаты рэгістрацыйнага ўнёска.
Больш інфармацыі пра магістарскую праграму “European Union – Russia Studies” – тут.