Універсітэт Бона і United Nations University Institute for Environment and Human Security (UNU-EHS) прапануюць восем цалкам фінансаваных магістарскіх стыпендый для студэнтаў з краін у стадыі развіцця. Праграма магістратуры – Joint Master of Science (M.Sc.) «Геаграфія экалагічных рызык і бяспекі чалавека.”
Працягласць праграмы – 2 гады. Месца: Бон, Нямеччына.
Вобласці экспертызы: ацэнка уразлівасці, экасістэмныя паслугі, ўстойлівае развіццё, ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, адаптацыя да змены клімату, зносіны чалавека і прыроды, навука і тэхналогіі, геаграфія развіцця, геамарфалогія, сацыяльная гідралогія, даследаванні будучыні, дыстанцыйнае зандзіраванне і г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень бакалаўра (ці эквівалент) у галіне геаграфіі альбо параўнальная са ступенню бакалаўра праграма прафесійнага навучання (ступень атрымана не пазней за 5 гадоў да пачатку праграмы);
- не менш за 100 ECTS (ці эквівалент) па курсах у трох наступных напрамках: (1) Геаграфія чалавека і сацыяльныя навукі з акцэнтам на прасторавыя структуры, грамадства і развіцця; (2) Метадалогія навукі і эмпірычныя метады даследавання; (3) Фізічная геаграфія, геанавукі і навукі а навакольным асяроддзі;
- адсутнасць магістарскай ступені ў адпаведнай галіне;
- мінімум два гады прафесійнага вопыту ў адпаведнай сферы;
- грамадзянства краіны з ліку краін у стадыі развіцця;
- пацверджанне добрага валодання ангельскай мовай;
- моцная матывацыя ўнесці свой уклад у галіну бяспекі чалавека і кіравання рызыкамі;
- высокая матывацыя навучацца ў полікультурным і міждысцыплінарным асяроддзі.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- CV;
- афицыйныя транскрыпты, з указаннем курсаў і адзнак;
- матывацыйны ліст;
- пацверджанне валодання ангельскай мовай;
- копія дыпломнай працы;
- іншыя сертыфікаты (удзел у курсах і г.д.);
- рэкамендацыйныя лісты.
Усе дакументы трэба адсканіраваць і даслаць як адзін pdf-файл (не больш з 8 Мб) на паштовую скрыню master-georisk@ehs.unu.edu. Дэдлайн падачы заяўкі – 15 студзеня 2017.