Эразмус Мундус прапануе 2-гадовыя стыпендыі на навучанне ў Венгрыі, Нідэрландах, Гішпаніі, Злучаным Каралеўстве.
Магiстарскiя стыпендыi Эрасмус Мундус па грамадска-дзяржаўнай палiтыцы (Publiс Policy, Mundus MAPP) – гэта двухгадовы мiжнародны курс, заснаваны Еўрапейскай Камiсiяй.
Ажыццяўляецца ён у наступных ‘top-ranked’ навучальных установах:
- Central European University (Венгрыя);
- International Institute of Social Studies of Erasmus University Rotterdam (Нiдэрланды);
- Institute Barcelona d’Estudis Internacoinals (Гiшпанiя);
- University of York (Злучанае Каралеўства).
Праграма каардынуецца Цэнтральным Еўрапейскiм Унiверсiтэтам.
Mundus MAPP – унiкальная магчымасць, дзякуючы якой студэнты змогуць назапасiць вопыт навучання праз сiстэму мабiльнай вучобы (mobility tracks). Такая мадэль разам з сiстэмай ‘joint degree’ дазваляе студэнтам выбiраць памiж канкрэтнымi напрамкамi навучання:
- Political Economy and Development;
- Governance and Development;
- Global Public Policy;
- European Public Policy,
а таксама працягваць курсы па асноўным палiтычным прадмеце. Падчас лекцый, навучальных вiзiтаў, стажыровак стыпендыяты пазнаёмяцца са шматлiкiмi еўрапейскiмi акадэмiчнымi традыцыямi i еўрапейскiм палiтычным асяроддзем.
Патрабаваннi
Да падачы заявак запрашаюцца паспяховыя кандыдаты са скончанай ступенню бакалаўра.
Як падацца
Кандыдаты на стыпендыю павiнны запоўнiць аплiкацыйную анлайн-форму i запампаваць пакет патрабуемых дакументаў.
Фінансавыя ўмовы
Штомесячная стыпендыя – 1000 еўра. Да таго ж кампенсуюцца выдаткі на праезд.
Дэдлайн – 11 студзеня 2016 г.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.