«Магiстр гуманiтарных навук» у Санкт-Пецярбургу

Еўрапейскi ўнiверсiтэт у Санкт-Пецярбургу (EUSP) анансуе прыём заявак на аднагадовую мiжнародную  праграму «Магiстр гуманiтарных навук» па даследваннях Расіi i Еўразii.

EUSP – гэта магiстратура топ-узроўню сярод cацыяльных i гуманiтарных навук i адзiная з перманентнай аднагадовай праграмай даследванняў Еўразii на ангельскай мове.

Прапаноўваюцца тры праграмы даследванняў Расіi i Еўразii з фокусам на сацыяльныя навукі (палiтыка, гiсторыя, сацыялогiя), гiсторыi культуры i iнш.:

  • IMARES (мiжнародная магiстратура даследванняў Расіi i Еўразii);
  • ENERPO (магiстарская праграма еўразiйскай энергетычнай палiтыкi);
  • MARCA (мiжнародная магiстратура даследванняў гiсторыi расійскай культуры i мастацтва).

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая форма заяўкi;
  • матывацыйны лiст (да 500 слоў);
  • 2 рэкамендацыйныя лiсты;
  • сертыфiкаваны пераклад папярэднiх дыпломаў i пасведчанняў;
  • CV.

Падрыхтаваныя дакументы дасылаюцца на е-mail international@eu.spb.ru. Рэкамендацыйныя лiсты дасылаюцца ад рэкамендатараў напрамую на вышэй указаны адрас.

Дэдлайн – 31 жніўня 2015 г.

Падрабязнасці можна знайсці тут.