Стыпендыя Flinders International Postgraduate Research Scholarships шукае студэнтаў, маладых навукоўцаў і жадае падтрымаць іх даследванні з атрыманнем навуковай ступені.
Перыяд – 2017-2020 гады. Лакацыя – Адэлаіда, Аўстралія.
Штогод Flinders University ладзіць конкурс на атрыманне 10 стыпендый. Яе атрымоўваюць кандыдаты, якія дэманструюць выбітныя здольнасці ў правядзенні незалежных даследванняў. Пры гэтым улічваюцца акадэмічная паспяховаць, падрыхтоўка ў правядзенні даследванняў і навуковы патэнцыял.
Аспиранты могуць разлічваць на 3-гадовую стыпендыю, студэнты магістратуры – на 2-гадовую.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адпаведнасць акадэмічным патрабаванням Flinders University для правядзення даследванняў і паступлення ў магістратуру ці аспірантуру;
- мець навуковую ступень, якая адпавядае 4 гадам навучання ва ўніверсітэце, апошні з якіх быў прысвечаны даследванню;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай і падцверджанне гэтаму;
- не з’яўляцца грамадзянінам Аўстраліі ці Новай Зеландыі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпедыя пакрывае кошт навучання ў магістратуры ці аспірантуры. Таксама выплочваецца больш за 26 000 даляраў на пражыванне і хачрванне. Замежныя студэнты атрымаюць кампенсацыю кошту авіяпералёту і відаткаў на візу, калі яны паступяць на дзённую форму навучання.
Як падацца
Каб атрымаць стыпендыю, неабходна:
- знайсці навуковага кіраўніка ў галіне, у якой кандыдат будзе праводзіць даследванне. У якасці падцверджання даследчык мусіць падаць ліст ад навуковага кіраўніка;
- копіі 5 публікацый з суправаджальным лістом;
- завераная копія акадэмічных транскрыптаў універсітэцкага ўзроўню на ангельскай мове;
- 2 рэкамендацйныя лісты, іх неабходна запоўніць на бланках і даслаць на е-адрас iprs@flinders.edu.au да 12 жніўня;
- CV.
Узор заяўкі і падрабязныя інструкцыі па запаўненні можна спампаваць на сайце, а пытанні, датычныя падачы дакументаў, – накіраваць на е-драс internationalapply@flinders.edu.au.
Дэдлайн – 12 жніўня 2016 года.