Вышаградскі фонд прапануе стыпендыяльную праграму для магістрантаў, дактарантаў з краін Усходняга партнёрства дзеля навучання і ажыццяўлення даследванняў у вышэйшых навучальных установах краін Вышаградскай групы (Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі).
Патрабаванне да кандыдатаў – грамадзянства Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі або Азербайджана.
Тэрмін навучання мусіць складаць 1-2 семестры (для магістрантаў – 4 семестры), навучанне і даследчая праца могуць ажыццяўляцца ў любой акрэдытаванай установе вышэйшай адукацыі краін Вышаградскай чацвёркі.
Кандыдаты на момант падачы заяўкі мусяць скончыць мінімум 4 семестры (6 семестраў для бакалаўрыята). Увесь перыяд дзеяння стыпендыяльнай праграмы неабходна правесці ў гасцявым універсітэце (стыпендыі выключаюць удзел у іншых праграмах і атрыманне паралельна іншай вышэйшай адукацыі).
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – 2,3 тыс. еўра на семестр, выдаткі на пражыванне – 1,5 тыс. еўра на семестр. Магчыма атрыманне дадатковага гранту на падарожжа, калі кандыдат пражывае больш за 1,5 тыс. км ад месца навучання.
Падаць заяўку неабходна праз анлайн-платформу. Умовы падачы заяўкі і кантактную інфармацыю можна знайсці тут.
Дэдлайн – 31 студзеня 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu