Магістратура і даследаванні ў Нямеччыне: стыпендыі ад KAS

Фундацыя Конрада Адэнаўэра распачынае конкурс стыпендый на навучанне ў Нямеччыне.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і суіскальнікі навуковай ступені, якія паспяхова скончылі вучобу ў роднай краіне і жадаюць працягнуць яе ў Нямеччыне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатныя поспехі ў вучобе;
  • шырокі кругагляд;
  • інтарэс да палітычных пытанняў;
  • жаданне і гатоўнасць працаваць для людзей і грамадства ў сваёй краіне;
  • узрост – да 30 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай (мінімум на ўзроўні В2, нават калі вучэбны курс плануецца на ангельскай);
  • кандадаты, у якіх ужо ёсць доктарская ступень, не прымаюцца да ўдзелу.

Падаваць заяўку могуць студэнты альбо даследчыкі любога навуковага накірунку.

Фінансавыя ўмовы

Цягам двух гадоў студэнты будуць атрымліваць € 850 штомесяц. Суіскальнікі і даследчыкі на працягу трох гадоў – € 1100 кожны месяц. Таксама пакрываюцца выдаткі на страхоўку і іншыя выдаткі, якія звязаны з вучобай.

Неабходныя дакументы для студэнтаў, суіскальнікаў і даследчыкаў можна паглядзець па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня 2018 года.

Кантакты:

Dr. Wolfgang Sender
Country Director Belarus, Konrad Adenauer Foundation

Totoriu g. 21, LT-01121 Vilnius, Lithuania 

Больш падрабязнасцей па спасылцы.