Магістратура па астраноміі ці астрафізіцы

Пяцёрка ўніверсітэтаў Еўропы вітае студэнтаў-замежнікаў на магістарскую праграму AstroMundus.

“AstroMundus” – гэта 2-гадовая праграма Erasmus+. Яна прапануецца ва ўніверсітэтах Аўстрыi, Iталii, Германii, Сербii з удзелам даследчых iнстытутаў Iталii, Сербii, Нямеччыны.

Патрабаваннi:

  • аплiкант мусіць мець закончаную ступень бакалаўра па фiзiцы, астраномii, астрафiзiцы цi матэматыцы;
  • неабходнасць падцвердзіць выдатнае валоданне ангельскай мовай сертыфікатам;

Фiнансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошты навучання, медыцынскае страхаванне, кампенсуе выдаткі на транспарт, візу і інш (да 3000 еўра на год). Акрамя гэтага, кожны стыпендыят будзе атрымліваць 1000 еўра штомесяц.

Як падацца

Неабходныя дакументы

  • дэталёвая, актуалiзаваная CV;
  • сертыфiкат бакалаўра;
  • е-копiя акадэмiчных адзнак;
  • 2 рэкамендацыйныя лiсты (дасылаюцца напрамую ад рэферантаў);
  • спiс публiкацый;
  • сертыфiкат валодання ангельскай мовай;
  • scan-копiя пашпарта

дасылаюцца на адрас astromundus@uibk.ac.at.

Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.

Падрабязнасці шукайце на сайце.