Вагенінгенскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі для студэнтаў на навучанне па магістарскай праграме па харчовай прамысловасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дакументы на атрыманне стыпендыі могуць падаваць толькі тыя студэнты, якія ўжо атрымалі запрашэнне на вучобу ва універсітэце;
- дыплом бакалаўра па спецыяльнасці «Food Science», «Food Engineering», «Food Technology» альбо сумежнай;
- паказчык GPA – не менш за 70%;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- поспехі ў галіне матэматыкі і / альбо статыстыкі.
Фінансавыя ўмовы
Паспяховыя кандыдаты змогуць атрымаць адну альбо некалькі стыпендый на пакрыццё выдаткаў.
Неабходныя дакументы:
- рэкамендацыйныя лісты;
- CV;
- матывацыйны ліст.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 студзеня 2017. Дакументы трэба дасылаць па наступным адрасе.
European Master in Food Studies
Attn.: Anja Kleijn (messenger 69)
PO Box 16
6700 AA Wageningen
The Netherlands
Больш падрабязнасцей па спасылцы.