SWPS University of Social Sciences and Humanities распачынае стыпендыяльную праграму на атрыманне ступені магістра Global-MINDS, Erasmus Mundus Joint Master Degree (M.A.) in the Psychology of Global Mobility, Inclusion and Diversity in Society.
Працягласць навучання: 2 гады.
Месца: Варшава, Польшча, а таксама магчымасць правесці год па абмене ў Турцыі ці Нарвегіі (2 дыпломы).
Праграма магістратуры дазваляе студэнтам атрымаць дасканалыя навуковыя веды і практычныя ўменні ў сферы культурнай і сацыяльнай псіхалогіі. Падчас навучання будуць разглядацца такія тэмы, як псіхалогія сацыяльнага і бізнэс-асяроддзя, культуры, арганізацый, разнастайнасці, інклюзіі, а таксама глабальнай мабільнасці і культурнай асіміляцыі.
Праграма складаецца з трох блокаў:
- навучанне ў асноўным універсітэце (Варшава);
- год па абмене ў адным з партнёрскіх універсітэтаў (Турцыя, Нарвегія);
- практыка і напісанне магістарскай працы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- IELTS – 6.0 / TOEFL IBT – 78 / TOEIC – 800 (мова навучання – ангельская);
- дыплом бакалаўра по псіхалогіі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, праезд і пражыванне.
Дэдлайн падачы заяўкі на навучанне са стыпендыяй – 20 сакавіка 2017 года, на самастойнае фінансаванне – 31 ліпеня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.