Ступень магістра Інстытута Kroc у галіне мiжнародных даследаванняў падрыхтуе вас да кар’еры ў галiне дзяржаўнай палітыкі, палітычных пераменаў, арганізацыйнага кіравання і аналізу канфліктаў.
Падчас двухгадовага навучання студэнты:
1) правядуць даследаваннi па такіх накірунках як сучасныя канфлікты, дзяржаўная палітыка, палітычныя змены, кіраванне;
2) прайдуць стажыроўкі ў вядучых арганізацыях у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе, ці ў Злучаных Штатах;
3) далучацца да глабальнай сеткі выпускнікоў Iнстытута.
Фінансавыя ўмовы:
Інстытут прапануе поўную стыпендыю, у тым ліку кампенсацыю выдаткаў на пражыванне.
Выпускнікі праграмы працуюць па ўсім свеце ў дзяржаўных, прыватных, некамерцыйным сектарах, у тым ліку ў дзяржаўных установах, міжнародных арганізацыях, навукова-даследчых цэнтрах, палітычных няўрадавых арганізацыях усіх узроўняў.
Дэдлайн падачы заявак – 15 снежня кожнага году.
Падрабязная інфармацыя на сайце www.kroc.nd.edu