Універсітэты Нідэрландаў запрашаюць замежных студэнтаў атрымаць ступень магістра.
Патрабаванні
Для таго, каб атрымаць грант ад універсітэта Утрэхта, кандыдат павінен:
- скончыць сярэднюю ці вышэйшую адукацыю за межамі Нідэрландаў;
- быць адным з лепшых студэнтаў сваёй группы;
- не мець грамадзянства ЕС;
- падаць заяўку на адну з магістарскіх праграм, якая стартуе з 1 верасня 2016 года (але папярэдне неабходна праверыць наяўнасць праграмы па гэтай спасылцы – master’s programme > Tuition fees and financial support).
Крытэры, паводле якіх кандыдат атрымае стыпендыю:
- выдатныя акадэмічныя поспехі;
- прыналежнасць да 10% лепшых вучняў класу па выніках тэстаў, эсэ, іспытаў і рэкамендацыйных лістаоў;
- якасць і рэлевантнасць матывацыйнага ліста для абранай праграмы магістратуры (акадэмічны змест, міжкультурныя і камунікацыйныя здольнасці, асабістая матываванасць);
- якасць заяўкі на праграму магістратуры (цэласнасць, акуратнасць, лагічнасць).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае аплату навучання альбо аплату навучання і дадатковую суму ў 11 000 еўра на пражыванне.
Паколькі грант можа пакрываць толькі навучанне, могуць спатрэбіцца дадатковыя сродкі для спансавання жыцця ў Нідэрандах. Студэнты, якім неабходны від на жыхарства, павінны падцвердзіць Іміграцыйнаму Офісу IND здольнасць прафінансаваць пражыванне ў краіне.
Як падацца
Падача заявак стартуе 15 лістапада 2015 г.
Стыпендыі пакрываюць увесь тэрмін навучання, які складае 1-2 гады. Аднаўленне стыпендыі на наступны год адбываецца толькі пры ўмове паспяховага навучання на праграме.
Увага! Студэнты, чыя праграма пачынаецца ў лютым, не могуць атрымаць дадзеную фінансавую падтрымку.
Дэдлайн – 1 лютага 2016.
Больш інфармацыі – па спасылцы.