Факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Жэневы прапануе замежным студэнтам фінансавую падтрымку на навучанне па розных навуковых накірунках.
Дысцыпліны:
- Матэматыка;
- Фізіка;
- Астраномія;
- Навукі пра Зямлю;
- Інфарматыка;
- Хімія;
- Фармацэўтыка;
- Біялогія ды інш.
Факультэт прыродазнаўчых навук пры падтрымцы спонсараў заснаваў стыпендыяльную праграму, каб заахвоціць здольных і матываваных студэнтаў да навучаня ў магістратуры. Асаблівы акцэнт факультэт робіць на даследчай працы: пры ўніверсітэце працуюць 3 даслудчыя цэнтры Швейцарскага нацыянальнага навуковага фонду.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць адным з лепшых студэнтаў-бакалаўраў свайго роднага факультэта (ўваходзіць у топ 10% студэнтаў);
- мець скончаную ступень бакалаўра альбо атрымаць яе ў бліжэйшыя паўгады.
Як падацца
Да 15 сакавіка неабходна падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме, а таксама астатнія дакументы непасрэдна на электронную пошту дэкана факультэта прыродазнаўчых навук.
Пераклік неабходных дакументаў:
- заява;
- CV, да якога трэба прыкласці пералік здадзеных іспытаў пры атрыманні ступені бакалаўра, а таксама адзнакі;
- эсэ аб’ёмам дзве старонкі, у якім кандыдат мусіць пазначыць дысцыпліну, якой ён цікавіцца, вызначыцца з праграмай для магістарскай працы і матываваць жаданне ўдзельнічаць у праграме;
- калі магчыма, рэкамендыцыйныя лісты ад двух прафесароў (пажадана даслаць іх асабіста на е-пошту дэкана). Лісты мусяць утрымліваць інфармацыю пра тое, ці падыходзіць кандыдат пад акрэсленыя патрабаванні;
- іншая важна інфармацыя пра кандыдата (напрыклад, вынікі TOEFL).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае ад 10 да 15 тысяч швейцарскіх франкаў на год.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2017 года.
Падрабязней – па спасылцы.