Бразільска-беларускі фестываль урбан-арту Vulica Brasil шукае моцных і смелых хлопчыкаў і дзяўчынак, каб разам зрабіць Мінск ярчэй і ўтульней. Праца знойдзецца для кожнага: тут і расліны саджаць, і тэксты перакладаць, і з мураламі дапамагаць, і нават будаваць!
Фестываль доўжыцца з 17 жніўня па 3 верасня, але дапамога ў падрыхтоўцы патрэбна ўжо сёння.
Далучыцца да каманды можна ў любы час, адзінае патрабаванне да кандыдатаў – агеньчык у вачах 😉
Глядзі натхняльнае Aftermovie 2016 з мінулагодняга фестывалю ды хутчэй падавай заяўку! Make Kastryčnickaja great again!