Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА ў партнёрстве з Моладзевым клубам (Нямеччына) арганізуюць стажыроўку для журналістаў з Беларусі ў Нямеччыну.
Калі: 3-9 красавіка 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Падчас стажыроўкі будуць арганізаваны візіты ў рэдакцыі нямецкіх моладзевых СМІ, грамадскія арганізацыі, моладзевыя цэнтры і клубы. Цэнтральная тэма – удзел моладзі ў сацыяльным і палітычным жыцці Нямеччыны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-35 гадоў;
- працаваць з моладзевай ці сацыяльнай тэматыкай;
- валоданне ангельскай ці нямецкай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай ўмовай.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на пражыванне ў Нямеччыне (харчаванне, гатэль, транспарт) пераймаюцца арганізатарамі. Самастойна ўдзельнікі аплочваюць 200 беларускіх рублёў, якія пакрываюць суму выдаткаў за праезд, візу і плату за ўдзел.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з CV на е-адрас npristrom@belau.info да 18:00 1 сакавіка 2017 года.