Маладзёвая сетка Y-PEER запрашае на базавы трэнінг Y-PEER для будучых валанцёраў. Трэнінг праводзіцца з 14 па 16 верасня ў ДРАЦ “Ждановічы” пры падтрымцы РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Для каго трэнінг?
Для патэнцыйных валанцёраў і валанцёрак Y-PEER, якія цікавяцца пытаннямі рэпрадуктыўнага здароўя і гатовыя зрабіць асабісты ўнёсак у развіццё адукацыі для моладзі.
Дэдлайн падачы заявак: 31 жніўня.
Запоўніць анкету для ўдзелу ў трэнінгу можна тут. Пасля 3 верасня арганізатары звяжуцца з абранымі ўдзельнікамі.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у трэнінгу бясплатны. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі.
Падрабязней пра базавы трэнінг Y-PEER можна даведацца тут.