16 кастрычніка ў бары-рэстаране “Дом” адбудзецца алюмні-сустэча беларускіх выпускнікоў і выпускніц міжнародных адукацыйных праграм. Мэта сустрэчы – падтрыманне кантактаў і абмен досведам з людзьмі, для якіх адукацыя за мяжой таксама стала важнай часткай асобаснага развіцця, новыя каштоўныя знаёмствы і, магчыма, абмеркаванне сумесных планаў і праектаў.
Умовы:
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна тут.
Падрабязней пра International Alumni Networking Event можна даведацца тут.