Распачаты прыём заявак на майстар-клас па напісанні тэзісаў і заявак для міжнародных канферэнцый.
Калі: 27 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Мінск.
Майстар-клас адбудзецца напярэдадні канферэнцыі «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (Мінск, 28-29 кастрычніка).
Удзельнікі будуць абмяркоўваць прынцыпы напісання рэферата (і яго назвы) і ўдасканаліваць свае ўласныя тэзісы на аснове калегіяльнасці і канструктыўнай зваротнай сувязі.
Мерапрыемства адзіцца пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў (МАГ), арганізаванай Амерыканскім саветам навуковых таварыстваў. Майстар-клас вядзе Анджэй Таймоўскі – доктар філасофіі ў галіне паліталогіі. У цяперашні час ён выступае ў якасці дырэктара міжнародных праграм Амерыканскага савета навуковых таварыстваў (ACLS) у Нью-Ёрку і з’яўляецца адным з заснавальнікаў МАГ.
Працоўная мова – ангельская.
Майстар-клас адкрыты для ўсіх, але прыярытэт будзе аддавацца членам МАГ, асабліва тым, хто збіраецца прысутнічаць на канферэнцыі МАГ «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны». Для ўдзельнікаў не з Мінска арганізатары забяспечваюць пражыванне на адну ноч.
Дэдлайн падачы заяўкі – 6 кастрычніка 2017 года.
Больш інфармацыі па спасылцы.