Майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”

29 чэрвеня ў Мінску і 30 чэрвеня ў Гродна адбудзецца майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”, які правядзе Сяргей Остаф (старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ).

Змест:

  • Выбудоўванне партнёрскіх адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.
  • Інструменты прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на нацыянальным і мясцовым узроўні.
  • Разгляд найлепшых практык і кейсаў з Малдовы, Беларусі і іншых краін.
  • Дыскусія і рэкамендацыі па цяперашніх міжсектарных праектах у Беларусі.

Калі:

  • 29 чэрвеня – Мінск (з 16-й да 20-й гадзіны)
  • 30 чэрвеня – Гродна (з 13-й да 17-й гадзіны)

Удзел бясплатны, але неабходна папярэдняя анлайн-рэгістрацыя. Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам.