БАСС запрашае на майстар-клас, на якім распавядзе і навучыць, як эфектыўна планаваць ды кантраляваць свой час і занятасць.
Калі: 20 лістапада а 13:30.
Дзе: вуліца Старынаўская, 15, Мінск.
Майстар-клас арыентаваны пераважна на падлеткаў і студэнтаў, якія жадаюць навучыцца самакантраляваць сябе і свой час.
У праграме:
- самадысцыпліна і тайм-мэнэджмент: у чым розніца?
- чаму тэхнікі тайм-мэнэджменту не працуюць?
- хітрыкі мозгу: як выкрыць сябе ў самападмане?
- як пачаць рабіць тое, што хочаш?
- аб чым насамрэч кажа наш страх?
- самакантроль: прыроджаны талент альбо набыты навык?
- што такое пачуццё віны? Чаму ўзнікае пачуццё віны і як яго рэгуляваць?
Удзел у трэнінгу можа дапамагчы пачаць:
- разумець сапраўднае значэнне сацыяльных страхаў;
- рэгуляваць пачуццё віны;
- выпрацоўваць сваё пачуццё самадысцыпліны;
- развіваць навык самакантролю;
- разумець і рабіць тое, што насамрэч каштоўнаеі важнае для цябе.
Трэнерам будзе Арцём Зайцаў – практыкуючы псіхолаг, аўтар і вядучы навучальных праграм па развіцці эмацыйнага інтэлекту, асабістай эфектыўнасці, прафесійным самавызначэнні.
Фінансавыя ўмовы
Наведванне сустрэчы – 15 рублёў (150 000 р. да дэнамінацыі). Гэтая сума часткова пакрывае арэнду, раздаткавыя матэрыялы і кава-паўзу.
Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” – vk.com/selfmanagementskills.
За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінга Вольгі Падамацька:
- тэлефон: +375 29 8705557 (МТС);
- e-mail: olga.podomat@gmail.com.