Дызайн-бюро “Варштат” і Пражскі грамадзянскі цэнтр запрашаюць да ўдзелу у Майстэрні па візуалізацыі дадзеных “ВСЁЯСНО! 2018”.
Калі: 10-14 студзеня 2018 года.
Дзе: Прага.
Аўтары праектаў і творчыя спецыялісты змогуць сустрэцца і разам папрацаваць над сумеснымі праектамі. Арганізатары майстэрні адбяруць 8 удзельнікаў, якія прадстаўляюць незалежныя даследчыя цэнтры ці грамадзянскія арганізацыі, Таксама будуць абраны 8 ілюстратараў, дызайнераў і аніматараў.
З абраных удзельнікаў сфарміруюць 8 каманд, якія за 4 дні змогуць стварыць прататыпы сваіх праектаў. Дапамагаць будут таксама 6 прадзюсераў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца аўтарам сацыялагічных даследаванняў альбо крэатыўным прафесіяналам (дызайнерам, ілюстратарам, аніматарам, стваральнікам коміксаў і гульняў);
- паходзіць з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі;
- мець на руках вынікі свайго даследавання да моманту падачы заяўкі;
- працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.
Дэдлайн падачы заявак – 4 снежня 2017 года. Заяўкі – розныя для аўтараў праектаў і мастакоў – можна знайсці тут.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на yevgeniya@praguecivilsociety.org.
Падрабязную інфармацыю пра майстэрню глядзіце па спасылцы.