13 лютага БАСС запрашае на трэнінг “Мэтапалаганне. Наперад да поспеху“.
Пачатак а 16:00. Лакацыя – вул. Старынаўская, 15, Мінск.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія хочуць паспяхова сумяшчаць вучобу, працу і актыўнае жыццё.
У праграме трэнінгу плануецца вывучыць:
- што такое пракрастынацыя;
- як змагацца з перашкодамі пры дасягненні мэтаў;
- методыкі пастаноўкі мэтаў.
Трэнер – Надзея Круглова, спецыяліст па сацыяльнай працы, псіхолаг, аўтар курсу па мэтапалаганні і team-building. Прайшла навучанне ў школе трэнерскага майстэрства пры РГА БелАЮ.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Дэдлайн – 10 лютага (23:59).
Больш інфармацыі можна знайсці на старонцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 бел. руб.
Па дадатковыя звесткі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара трэнінга Вольгі Аранавай:
- тэлефон: +375296132658;
- e-mail: olgaaryanova07@gmail.com.