Праект “ХУМРА – гісторыі пра правы чалавека” абвяшчае конкурс міні-грантаў на распрацоўку і рэалізацыю навучальных праграм, серый заняткаў (не менш за 3) на тэму правоў чалавека з выкарыстаннем анімацыі праекту ХУМРА.
Агульны грантавы фонд конкурсу складае 3 000 еўра, а сума міні-гранта – да 500 еўра. Рэгіёны дзеяння конкурсу: Беларусь, Расія, Грузія, Украіна.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:
- удзельнікі сеткі асветнікаў / сеткі партнёраў праекту ХУМРА;
- грамадзянскія актывісты, зацікаўленыя ў асветніцкай дзейнасці ў галіне правоў чалавека;
- педагогі, якія маюць досвед працы па тэме правоў чалавека або грамадскіх дысцыплінах;
- супрацоўнікі і валанцёры грамадскіх арганізацый;
- супрацоўнікі дзяржаўных устаноў культуры і адукацыі.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць запоўненую заяўку на мове свайго рэгіёну або ангельскай мове на е-адрас humra.belarus@gmail.com.
Спампаваць форму заяўкі можна па спасылцы.
Дэдлайн – 25 траўня 2016 года.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс шукайце па спасылцы.