Minsk Change Makers запрашае ўжо на восьмую сустрэчу!

15 лістапада пройдзе восьмая сустрэча Minsk Change Makers, на якую зноў запрашаюць актыўных гараджан і гараджанак.

Сустрэчы арыентаваныя на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыя і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мэта сустрэчы – даць зацікаўленым магчымасць даведацца пра тых, хто змяне Мінск да лепшага, завесці новыя карысныя знаёмствы, знайсці бізнэс-партнёраў, каманду для новага праекту альбо паплечнікаў для грамадскай ініцыятывы.

Гэтым разам адбудзецца прэзентацыя фестываля дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus, які прадставіць дырэктар Таццяна Яворская.

Калі: 15 лістапада з 19:00 да 22:00

Дзе: кафэ Бітлджус (Beetlejuice)

Умовы:

Уваход вольны.

Падрабязней пра сустрэчу Minsk Change Makers #8 тут.