Мінскі ўрбаністычны форум чакае зноў!

Мінскі ўрбаністычны форум у трэці раз запрашае ўсіх, хто цікавіцца развіццём горада. З 2 па 4 лістапада ў межах форуму ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыі гарадскіх праектаў, лекцыі замежных спікераў і жывыя дыскусіі пра перспектывы развіцця Мінска.

Кожны дзень форуму прысвечаны адной з урбаністычных тэм:

2 лістападаЯк расце і развіваецца горад?

У першы дзень адбудзецца выступ Таццяны Касімавай (Масква) – даследчыцы Вышэйшай колы ўрбаністыкі і дэпутаткі Савета дэпутатаў МА Хамоўнікі. Таццяна абмяркуе перспектывы мінскіх хрушчовак з улікам маскоўскага досведу. Таксама выступіць Марыя Хон-Бергхарн з муніцыпалітэту г. Бона. Марыя распавядзе пра пераадоленне праблем развіцця свайго горада пасля пераносу сталіцы ФРГ ў Берлін. Акрамя таго, на форуме выступяць прадстаўнікі адукацыйнай платформы ў галіне ўрбанітыкі CANactions (Кіеў).

3 лістапада — Інфармацыйныя тэхналогіі, якія (не) змяняюць горад.

Георгій Заборскі (Крэатыўны кластар ОК16, Мінск) у адкрытым інтэрв’ю адкажа на пытанні пра ўмовы суіснавання гораду і вялікіх карпарацый. Пасля выкладчыкі ECLAB правядуць дыскусію пра тое, як скарыстаць прыход ІТ-індустрыі і urban-tech-інвестыцый у горад на карысць шырокаму колу гараджан.

4 лістапада — Транспарт і час у горадзе.

На Форуме беларускія арганізацыі па рашэнні транспартных праблем і паляпшэнні роварнай і транспартнай інфраструктуры прэзентуюць досвед сваёй працы. Акрамя таго, у чацвёрты дзень выступіць балгарскі ўрбаніст і заснавальнік арганізацыі «Спаси София» Гергін Барысаў.

Умовы

Мерапрыемствы форуму пройдуць у Галерэі Ў (вул. Кастрычніцкая, 19). Уваход вольны па рэгістрацыі (зарэгістравацца можна па спасылцы).

Падрабязней пра Мінскі ўрбаністычны форум – тут.