Ужо сёння ў Мінску стартуе міжнародная спецыялізаваная выстава “Адукацыя і кар’ера-2016“. Не прапусці свой шанец сустрэцца з універам, які, магчыма, зменіць тваё жыццё!
Лакацыя – Палац спорту (праспект Пераможцаў, 4). Перыяд – з 11 па 13 лютага.
Экспанентамі выставы будуць вядомыя каледжы, ліцэі, універсітэты Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, а таксама адукацыйныя ўстановы краінаў дальняга замежжа, інстытуты паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, турыстычныя фірмы, якія працуюць у сферы адукацыйнага турызму, адукацыйныя цэнтры.
Усе, хто цікавіцца кар’ернымі магчымасцямі, змогуць наведаць дзелавую праграму выставы, якая пачнецца з прэзентацыі спецыялізаванага партала РАБОТА.TUT.BY. Для педагогаў падрыхтуюць серыю майстар-класаў.
11-12 лютага выстава будзе працаваць з 10:00 да 18:00, 13 лютага – з 10:00 да 15:00.
Арганізатары выставы – “Экспафорум” і Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.