Міжнародная канферэнцыя для моладзі ў Заграбе

З 27 да 30 сакавіка 2019 г. ў Заграбе (Харватыя) пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі пройдзе міжнародная моладзевая канферэнцыя «LEAP Summit». LEAP збірае больш за 3000 удзельнікаў з 40+ краін. У цэнтры ўвагі канферэнцыі будуць тэмы, звязаныя з міжнародным супрацоўніцтвам і Еўрапейскім саюзам, прадпрымальніцтвам, сучаснымі тэндэнцыямі і інавацыямі, натхняльнымі гісторыямі і кар’ерным ростам.

LEAP Summit – гэта міждысцыплінарная канферэнцыя, якая складаецца з дзвюх частак: Pre – Summit (27 – 28 сакавіка) і ўласна саміта (29 – 30 сакавіка).

Да ўдзелу запрашаюць маладых прадпрымальнікаў, студэнтаў, моладзевых лідараў і супрацоўнікаў НДА.

Умовы:

Удзел у LEAP Summit бясплатны. Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю пра LEAP Summit можна знайсці па спасылцы.