Міжнародная канферэнцыя па квір-культуры ды фемінізме QueerFemSEE

QueerFemSEE – міждысцыплінарная канферэнцыя – запрашае да высуплення даследчыкаў з Паўднёва-Ўсходняй і Ўсходняй Еўропы.

Калі: 17-19 лістапада 2017 года.
Дзе: Бухарэст, Румынія.

Тэматыка выступленняў: медыя, культуралогія, публічная прастора, гендар, даследаванне квір-культуры.

Да удзелу запрашаюцца студэнты/кі, даследчыкі/цы, маста(ч)кі ды актывісты/кі, якія цікавяцца тэмай квір- ды феміністычнага дыскурсу ў іх культуры.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў з Паўднёва-Ўсходняй і Ўсходняй Еўропы (трэба папярэдзіць пра неабходнасць фінансавай падтрымкі). Таксама аказваецца падтрымка ў атрыманні візы (ліст з запрашэннем).

Як падацца?

Усім ахвотным трэба даслаць дакумент (doc альбо pdf) з парапановай выступлення (максімум 500 слоў) ды караткую біяграфію на queerfemsee@gmail.com.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 ліпеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.