Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ запрашае ўсіх зацікаўленых на міжнародную летнюю школу “Беларусь і Чарнобыль: 30 год пасля катастрофы”.
У межах летняй школы будуць вывучацца экалагічныя, эканамічныя, гістарычныя і сацыяльныя аспекты катастрофы на ЧАЭС для Рэспублікі Беларусь.
Калі: 7 – 21 верасня 2016.
У праграме летняй школы:
- лекцыі і семінары з нямецкімі і беларускімі экспертамі;
- экскурсія ў Гомель і наведванне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка;
- разнастайная культурная праграма;
- міжкультурны дыялог паміж беларускімі і нямецкімі удзельнікамі.
Працоўныя мовы: нямецкая і ангельская.
Кошт удзелу для беларускіх грамадзян – 140 рублёў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 19 жніўня.
Тэлефон для даведак: 209-59-90 (Інстытут нямецкіх даследванняў)
Падрабязная інфармацыя пра летнюю школу па спасылцы.