Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера сумесна з Нямецкім таварыствам знешняй палітыкі (DGAP) запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай праграме “Эфектыўнае дзяржаўнае і грамадскае кіраванне”.
Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць:
- наладзіць карысныя сувязі з вядучымі экспертамі ў галіне грамадскай, палітычнай і адміністрацыйнай дзейнасці ў Нямеччыне і Еўразвязе;
- павысіць кваліфікацыю ў галіне якасці дзяржаўнага і грамадскага кіравання і атрымаць адпаведны сертыфікат аднаго з нямецкіх універсітэтаў;
- развіць кампетэнцыі кіраўніка і пашырыць веды па праектным мэнэджменце;
- пазнаёміцца бліжэй з установамі ў Нямеччыне, якія дзейнічаюць прыкладна ў той жа галіне, што і установы, у якіх працуюць удзельнікі ў сябе на радзіме;
- стаць часткай міжнароднай супольнасці маладых лідараў у Еўропе.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя спецыялісты з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Расеі, Турэччыны, Украіны, якія дзейнічаюць у грамадскім сектары (некамерцыйныя ці дзяжаўныя арганізацыі) альбо ў сектары эканомікі. З патрабаванняў – валоданне нямецкай мовай.
Больш інфармацыі і правілы падачы заявак – па спасылцы.
Дэдлайн – 22 лютага 2016 г.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, па телефоне + 49 30 25 42 31 47 (на нямецкай i ангельскай мовах) або праз е-адрас goerdeler-kolleg@dgap.org. (на нямецкай, ангельскай i рускай мовах).
Паводле ngo.by