Супольнасць Эрнста Барлаха пры падтрымцы Амбасады Нямеччыны ў Беларусі і ў партнёрстве з Гётэ Інстытутам у Мінску запрашае маладых людзей да ўдзелу ў адукацыйным арт-праекце “Face Art – Face Future”. Праект стане часткай выставы “Эрнст Барлах – Кете Кольвіц. Пераадольваючы існаванне”.
Больш за 200 работ выбітных нямецкіх мастакоў будуць прадстаўленыя ў Мінску на выставе, якая пройдзе з 6 кастрычніка па 3 снежня 2017 года ў Нацыянальным мастакам музеі.
Адукацыйны інтэрактыўны праект “Face Art – Face Future” – гэта магчымасць прайсці крэатыўнае навучанне пад кіраўніцтвам вядучых арт-трэнераў з Нямеччыны і Беларусі. Пачынаючы з 7 кастрычніка дзве групы маладых і творчых змогуць прайсці інтэнсіўны курс і стаць пасланнікамі выставы. Яны будуць займацца дзвюма рознымі тэмамі:
- распрацоўваць крэатыўныя камунікатыўныя канцэпты ды стратэгіі медыяцыі ў галіне мастацтва пад кіраўніцтвам музейных педагогаў і незалежных экспертаў у галіне мастацтва з Мінску і Гамбургу;
- ствараць уласны мастацкі праект пад кіраўніцтвам сучасных відэамастакоў з Беларусі і Нямеччыны.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. Дэдлайн – 1 кастрычніка 2017 года.
Удзел бясплатны. Навучанне і падрыхтоўка ўласных арт-праектаў будзе праходзіць з 7 кастрычніка па 4 лістапада 2017 года. Кожны ўдзельнік у выніку атрымае сертыфікат і незабыўны досвед.