Польская нацыянальная камісія ЮНЭСКА і Міжнародны культурны цэнтр у Кракаве запрашаюць да ўдзелу ў World Heritage Young Professionals Forum 2017.
Центральная тэма сёлетняга форуму – Памяць: згубленая і адноўленая спадчына.
Калі: 25 чэрвеня – 4 ліпеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Кракаў (Польшча).
Працоўная мова – ангельская.
Галоўная мэта форуму – параўнаць і супаставіць два гістарычныя цэнтры двух самых вылікіх польскіх гарадоў – Варшаву і Кракаў, абмеркаваць іх як прыклады дэструкцыі і ўстойлівасці.
Маладыя прафесіяналы з усяго свету атрымаюць магчымасць абмяняцца ідэямі, пашырыць свае погляды і падтрымаць дыскусію ў такіх тэмых, як:
- памяць і ідэнтычнасць;
- кансервацыя і рэстаўрацыя;
- абмежаванні рэканструкцыі;
- кіраванне гістарычнай спадчынай.
- ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў;
- якія добра валодаюць ангельскай мовай;
- якія скончылі альбо вучацца па такіх накірунках, як архітэктура, гарадское планаванне, гісторыя, сацыялогія, культурная спадчына, археалогія, геаграфія, міжнародныя дачыненні, эканоміка, этнаграфія, антрапалогія ды іншыя;
- (альбо) якія з’яўляюцца даследчыкам, актывістам, прадстаўніком НДА, культурных асацыяцый і г.д.
Як падацца
Неабходна запоўніць аплікацыйную форму і далучыць да яе сваё рэзюмэ.
Дэдлайн – 3 красавіка 2017 года.
Пазнаёміцца з падрабязнай праграмай форуму можна па спасылцы.
Больш падрабязнасцей – тут.